У рамках рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу" прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта прыступілі да аднаўлення зялёнага масіва ў Стаўбцоўскім раёне, паведамляе Беларусь 1.
Так, на 3 га, пашкоджаных караедам, высаджваюць сеянцы бярозы і хвоі, усяго 18 тысяч. Адзначым, лісцяныя высаджваюць пад рыдлёўку, а вось у працы з іглічнымі зручней выкарыстоўваць спецыяльную пасадачную трубу - поціпутку. Што дазваляе выканаць тэхналогію пасадкі.
Дарэчы, спецыялісты адзначаюць: трэба спяшацца, пакуль ёсць вільгаць у глебе.