З надыходам вясновага перыяду ў вёскі, у садовыя таварыства прыязджаюць аматары дачнага адпачынку. Адны аддаюць перавагу адпачываць на дачы ў выхадныя, а бягучы працоўны тыдзень праводзіць у горадзе, іншыя перабіраюцца сем'ямі на ўвесь цёплы сезон.
З красавіка па кастрычнік насельніцтва Смалявіцкага раёна за кошт дачнікаў павялічваецца ў два разы. І далёка не ўсе "сезоннікі" выконваюць правілы пажарнай бяспекі. Так з мэтай папярэджання пажараў у экасістэмах, выпальвання сухой расліннасці, а таксама пры развядзенні вогнішчаў у Смалявіцкім раёне праводзяцца рэйды. Традыцыйнымі экспертамі на такіх прафілактычных мерапрыемствах з'яўляюцца прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Так на бягучых выхадных Смалявіцкія ратавальнікі наведалі не адну вёску і садовае таварыства, каб перасцерагчы грамадзян і прапанаваць ім задумацца аб уласнай бяспецы.
- Падтрыманне ў належным стане свайго домаўладання, - тлумачыць першы намеснік начальніка Смалявіцкага РАНС Шчур Раман, - абкошванне тэрыторыі, утылізацыя гаручага смецця пажарабяспечным спосабам дазволяць вам не сутыкнуцца з праблемай пажару або загарання.
- Але калі ўсё ж вы, прыбіраючы на дачы смецце пасля зімы, хочаце яго спаліць, то выконвайце патрабаванні бяспекі. Рабіце гэта толькі ў зацішнае надвор'е, запасіцеся вядром з вадой і лапатай. Калі на дачы ёсць вогнетушыцель - выдатна! Пакладзіце яго непадалёк ад месца ўборкі. І ні ў якім выпадку не пакідайце без нагляду сваё вогнішча. Таксама выконвайце патрабаванні бяспекі пры падрыхтоўцы шашлыка, - нагадаў Шчур Раман.