АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.05.2020

Больш за 190 дзяржаўных стандартаў прынята ў Беларусі ў I квартале

Больш за 190 дзяржаўных стандартаў (45 СТБ і 149 ДАСТ) прынята ў Беларусі ў першым квартале бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

З іх з міжнароднымі і еўрапейскімі патрабаваннямі гарманізаваны 126 (33 СТБ і 93 ДАСТ).

Сярод прынятых дакументаў - стандарты на будаўнічыя матэрыялы і вырабы, матэрыялы і вырабы для дарожнага будаўніцтва, сталі, пешаходныя агароджы, сродкі электрасувязі мультысэрвісных сетак.

Пашырыўся комплекс стандартаў, якія садзейнічаюць стварэнню безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта стандарты на сродкі наземнага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі, інтэлектуальныя транспартныя сістэмы, патрабаванні да гукавых і тактыльных сігналаў святлафораў і іншае.

Новыя стандарты на ліфты ўстанаўліваюць правілы і метады выпрабаванняў, вымярэнняў і праверак перад уводам і ў час эксплуатацыі, а таксама спецыяльныя патрабаванні да іх бяспекі і вандалаабароненасці.

Прыняты стандарты па частцы экалагічна бяспечнай (у тым ліку біяраскладальнай) упакоўкі і метадаў яе выпрабаванняў. Устаноўлены патрабаванні да ўпакоўкі, недаступнай для адкрывання дзецьмі.

Сярод новых стандартаў таксама СТБ ISO 37001-2020 "Сістэмы менеджменту барацьбы з хабарніцтвам. Патрабаванні і інструкцыя па прымяненні".

Прынятыя дзяржаўныя стандарты будуць уводзіцца на працягу 2020 года і ў пачатку 2021-га.

Чытаць 4580 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}