Пра гэта стала вядома 13 мая падчас відэаканферэнцыі з удзелам намеснікаў міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталлі Карчэўскай і Валерыя Грамады. Прэтэндэнтамі на гэты ганаровы статус былі таксама гарады Глыбокае (Віцебская вобласць) і Мсціслаў (Магілёўская вобласць).
У кожным горадзе, які прэтэндуе на статус культурнай сталіцы Беларусі 2021 года, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па развіццю і папулярызацыі культурных традыцый, па актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Прадстаўнікі гарадоў-удзельнікаў падрабязна распавялі пра гэта ў прэзентацыях.
Барысаўшчыну прадставіла намеснік старшыні райвыканкама Анастасія Копікава. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, якая прысутнічала на відэаканферэнцыі, выступіла ў падтрымку свайго роднага рэгіёна. Яна звярнулася да ўдзельнікаў канферэнцыі і падзялілася планамі, якія трэба рэалізаваць у Барысаве. Адзін з іх - нацыянальны праект «Малая радзіма, з табой маё сэрца».
Горад Барысаў, які перамог па выніках галасавання журы, знаходзіцца ў Мінскай вобласці. Раней статусу культурнай сталіцы Беларусі былі ўдастоены яшчэ два гарады цэнтральнага рэгіёну: Маладзечна (2016), Нясвіж (2012).
Даведка
Першым, у 2010 годзе, статус культурнай сталіцы Беларусі атрымаў Полацк. Следам надышла чарга гарадоў Гомеля, Нясвіжа, Магілёва, Гродна, Брэста, Бабруйска, Наваполацка і Пінска. У 2020-м калегія Міністэрства культуры прыняла рашэнне аб наданні гэтага статусу Лідзе Гродзенскай вобласці.