У рамках справаздачнай канферэнцыі АБФФ старшыня асацыяцыі Уладзімір Базанаў распавёў, што ў бягучым годзе ў 12 гарадах Беларусі запланавана будаўніцтва палёў стандартных памераў са штучным пакрыццём.
Новыя сінтэтычныя палi з'явяцца ў Маладзечне, Барысаве, Нясвіжы, Мiнску, а таксама ў Ваўкавыску, Баранавічах, Калінкавічах, Рэчыцы, Магілёве, Светлагорску, Гомелі і Оршы.
Дарэчы, матчы каманд вышэйшай лігі з 1 мая да 1 снежня 2020 года будуць праводзіцца на стадыёнах з натуральным пакрыццём.