АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

07.06.2020

ДАІ Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю "Бяспечны абгон"

На тэрыторыі Мінскай вобласці з 6 па 9 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя "Бяспечны абгон", мэтай якой з'яўляецца прафілактыка дарожных здарэнняў па прычыне абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху. Пра гэта паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Аўтамабільныя аварыі, якія адбываюцца менавіта па прычыне выезду кіроўцамі на паласу сустрэчнага руху, маюць асабліва цяжкія наступствы. А на загарадных дарогах абгон - самы небяспечны від манеўру. Нават самыя вопытныя вадзіцелі нярэдка няправільна вызначаюць час, неабходны для абгону, і адлегласць, якую пройдзе аўтамабіль, якi абганяе.

Не варта рызыкаваць, ідучы на абгон, калі абмежавана бачнасць, напрыклад, з-за дажджу або туману. Ні ў якім разе нельга здзяйсняць абгон з правага боку па абочыне, нават калі яна вольная ад машын і людзей і добра праглядаецца. Вельмі часта ямы, выбоіны і староннія прадметы становяцца прычынай змены кірунку руху, сутыкненні з абганяемым аўтамабілем і "выцяснення" яго на паласу сустрэчнага руху. Кіроўца! Памятай! Дарожны знак "Абгон забаронены" і "суцэльная" лінія разметкі прысутнічаюць на дарозе нездарма! У гэтых выпадках здзяйсняць абгон вельмі небяспечна! Не варта забываць і аб адказнасці.

Артыкул 18.14 ч. 8 КоАП Рэспублікі Беларусь. Парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху - накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання да 1 года або без пазбаўлення.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам пры руху ўлічваць умовы надвор'я і дарожныя ўмовы, пры гэтым выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону, у абавязковым парадку прышпільвацца рамянямі бяспекі, малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымлівальных прыладах.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, беражыце сябе і сваіх блізкіх, добрых і бяспечных вам выходных!

Чытаць 4676 разоў Апошняя змена 07.06.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}