АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.06.2020

Абгон павінен быць бяспечным!

Як паведаміла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова 26 чэрвеня 2020 года на тэрыторыі Смалявіцкага раёна пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Абгон павінен быць бяспечным!", які накіраваны на папярэджанне ДТЗ у выніку выезду на сустрэчную паласу руху.

На жаль, нават дасведчаныя кіроўцы не заўсёды выразна адрозніваюць паняцці "апярэджанне" і "абгон", а пачаткоўцы – і тым больш. На практыцы часцяком гэта прыводзіць да непажаданай сустрэчы з інспектарамі ДАІ, аварыйным сітуацыях і нават да ДТЗ. Улічваючы тое, што нездарма аўтамабіль паўсюдна прызнаны крыніцай павышанай небяспекі, кожны аўтааматар павінен заўсёды пры здзяйсненні манеўру ўсведамляць, што ён робіць – абганяе або апярэджвае.

Абгон уяўляе сабой апярэджанне транспартнага сродку (альбо некалькіх) з выездам на сустрэчную паласу і наступным абавязковым вяртаннем на зыходную паласу (альбо бок праезнай часткі)

Апярэджанне - гэта рух з перавышэннем хуткасці адносна спадарожнага транспарту. Гэты манеўр выконваецца ў межах сваёй паласы.

Абгон - самы небяспечны з усіх відаў існуючых манеўраў.

Да здзяйснення абгону варта ставіцца асабліва старанна - ПДР прадугледжвае шмат выпадкаў, калі ён забаронены.

Парушэнне правілаў абгону кваліфікуецца па ч.8 арт.18. 14 КоАП РБ штраф ад 2 (54Р) да 10 (270Р) БВ або пазбаўленне на тэрмін ад 3-м-в да 12 м-в.

Паважаныя кіроўцы! Будзьце вельмі ўважлівыя пры кіраванні транспартным сродкам, выконвайце Правілы дарожнага руху, прагназуйце своечасова дарожную абстаноўку і памятайце, што жыццё адно!

Чытаць 4345 разоў Апошняя змена 25.06.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}