АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.07.2020

Дзеці на дарозе

У вячэрні час летам большасць падлеткаў выходзіць пагуляць на вуліцу, асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе шпацыруючы па цэнтральнай вуліцы можна сустрэць сяброў і пагутарыць. Часта дзеці выходзяць на праезную частку, або спыняюцца пасярод дарогі, каб пагаварыць з сябрамі, лічачы, што гэта бяспечна, бо аўтамабіляў на дарозе менш, чым днём. Каб расказаць дзецям аб дарожнай бяспекі, у выхадныя дні супрацоўнікі ІСН і АДАІ Смалявіцкага РАУС правялі рэйд у населеных пунктах, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Супрацоўнікі міліцыі пры сустрэчы з падлеткамі нагадвалі, як правільна і бяспечна павінен перасоўвацца пешаход, каб не атрымаць траўму па ўласнай неасцярожнасці, бо юныя пешаходы з-за недастатковай назіральнасці і асцярожнасці часам забываюць як арыентавацца на дарозе. У большасці вёсак вельмі мала тратуараў і пешаходных дарожак, у такіх выпадках неабходна перасоўвацца па абочыне або краі праезнай часткі, насустрач руху транспарту, каб самому можна было заўважыць надыходзячы аўтамабіль, і кіроўца загадзя мог убачыць пешахода. Пешаходных пераходаў у невялікіх населеных пунктах, як правіла, размешчана няшмат, таму важна ведаць, што пры адсутнасці пешаходных пераходаў праезную частку дарогі трэба пераходзіць на скрыжаваннях па лініі тратуараў або абочын. Пры гэтым затрымлівацца або спыняцца на дарозе нельга, калі гэтыя дзеянні не звязаныя з забеспячэннем бяспекі руху.

Размаўляючы з дзецьмі, непаўналетнія не абышлі бокам і тэму гульняў паблізу праезнай часткі дарогі, бо можна атрымаць траўму або трапіць пад машыну, спрабуючы забраць з праезнай часткі дарогі мяч або цацку.

Супрацоўнікі міліцыі ўручылі інфармацыйныя памяткі непаўналетнім з пажаданнямі бяспечнага адпачынку.

Чытаць 4567 разоў Апошняя змена 22.07.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}