АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.08.2020

Беларускія аграрыі ўбралі больш за 40 працэнтаў плошчаў збожжавых

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 883,2 тыс. га, што складае 40,2 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 59,9 працэнта плошчаў ад плана (202 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 58,7 працэнта плошчаў (199,6 тыс. га), Гродзенскай - 46,7 працэнта (148,8 тыс. га), Мінскай - 38,4 працэнта (186,3 тыс. га), Магілёўскай - 24,5 працэнта (82,4 тыс. га), Віцебскай - 17 працэнтаў (64,1 тыс. га).

Паводле даных на 3 жніўня, усяго па краіне намалочана 3,39 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,4 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,5 ц/га). У планах аграрыяў - сабраць у бягучым годзе 8 млн т збожжа (без уліку кукурузы).

Лён выцераблены на 28,8 тыс. га (59,1 працэнта ўборачнай плошчы). Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 708,1 тыс. га (86,5 працэнта ад плана). Нарыхтавана 647,6 тыс. т сена (64,1 працэнта ад плана), 12,257 млн т сенажу (97,3 працэнта) і 503,9 тыс. т сіласу (2,63 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 41,5 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.

Чытаць 3825 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}