АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

14.08.2020

У Беларусі намалацілі 6,5 млн т збожжа

У Беларусі намалацілі 6,5 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 14 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,74 млн га, што складае 79,3 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 95,5 працэнта плошчы (322,4 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 89 працэнтаў плошчы ад плана (302,8 тыс. га), Гродзенскай - 88,6 працэнта (282,2 тыс. га), Мінскай - 84,2 працэнта (408,1 тыс. га), Магілёўскай - 64,8 працэнта (218 тыс. га), Віцебскай - 54,7 працэнта (206,6 тыс. га).

Усяго ў краіне намалочана 6,582 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,8 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,9 ц/га). Мінская вобласць пераадолела рубеж 1,5 млн т збожжа, Брэсцкая і Гродзенская - 1 млн т.

Лён выцераблены на 40,2 тыс. га (82,5 працэнта ўборачнай плошчы). Варочанне стужак лёну праведзена на 13,1 тыс. га (32,5 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 1,48 тыс. га, нарыхтавана 2,44 тыс. т.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 740 тыс. га (90,4 працэнта ад плана). Нарыхтавана 730,5 тыс. т сена (72,3 працэнта ад плана), 12,534 млн т сенажу (99,5 працэнта) і 565,8 тыс. т сіласу (2,95 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 42,9 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.

Чытаць 3933 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}