АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

20.08.2020

Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў чатырох абласцях Беларусі

Масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур (акрамя кукурузы) завяршаецца ў чатырох абласцях Беларусі - Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 20 жніўня, гэтыя культуры ўбраны з 1,972 млн га, што складае 89,9 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 98,1 працэнта плошчы (333,7 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 97,5 працэнта плошчы ад плана (314,6 тыс. га), у Гомельскай - 95,8 працэнта (327,2 тыс. га), Мінскай - 95 працэнтаў (465,1 тыс. га), Магілёўскай - 79,2 працэнта (263,2 тыс. га), Віцебскай - 73,1 працэнта (268,4 тыс. га). Пачалася ўборка грэчкі і проса: у цэлым па Беларусі скошана 4,59 працэнта і 7,57 працэнта плошчы адпаведна.

Усяго па краіне намалочана 7,375 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,4 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,5 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,8 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, у Магілёўскай - больш за 900 тыс. т, у Віцебскай і Гомельскай - больш за 800 тыс. т.

Лён выцераблены на 43,9 тыс. га (90,2 працэнта ўборачнай плошчы). Варочанне стужак лёну праведзена на 17,3 тыс. га (39,5 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 2,12 тыс. га, нарыхтавана 6,43 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 761,2 тыс. т сена (75,4 працэнта ад плана), 12,662 млн т сенажу (100,5 працэнта) і 712,5 тыс. т сіласу (3,72 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 43,9 працэнта ад плана.

Чытаць 3533 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}