АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

27.08.2020

Проса ў Беларусі ўбрана амаль з 20 працэнтаў плошчаў

Проса ў Беларусі ўбрана з 1,72 тыс. га, што складае 19,9 працэнта плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 27 жніўня, намалочана 3,84 тыс. т проса пры сярэдняй ураджайнасці 22,3 ц/га. Што датычыцца грэчкі, яна ўбрана з 12,3 працэнта плошчаў (3,17 тыс. га), намалочана 4,43 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 14 ц/га.

У цэлым збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,047 млн га, што складае 93,4 працэнта запланаванай плошчы. У Гродзенскай вобласці ўбрана 98,7 працэнта плошчаў ад плана (318,3 тыс. га), Брэсцкай - 98,6 працэнта (335,1 тыс. га), Мінскай - 97,8 працэнта (478,8 тыс. га), Гомельскай - 97,2 працэнта (332 тыс. га), Магілёўскай - 84,4 працэнта (280,4 тыс. га), Віцебскай - 82,4 працэнта (302,5 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 7,623 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,2 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш як 1,9 млн т збожжа, Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т і па больш як 900 тыс. т - у Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Лён выцераблены на 45,9 тыс. га (95,2 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 20,2 тыс. га (44 працэнты да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 3,04 тыс. га,, нарыхтавана 9,86 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 774,4 тыс. т сена (76,7 працэнта ад плана), 12,82 млн т сенажу (101,7 працэнта) і 1,196 млн т сіласу (6,24 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 45,7 працэнта ад плана.

Чытаць 3507 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}