АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.09.2020

У садах Мiнскай вобласці пачаўся масавы збор яблыкаў

Сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі Мінскай вобласці пачалі масавы збор яблыкаў. Зараз час ранніх і сярэдніх восеньскіх гатункаў. Так, у агракамбінаце "Ждановічы" нарыхтуюць 4 тысячы тон пладоў. Для больш якаснага збору ўраджаю задзейнічаюць і спецыяльную тэхніку, паведамляе Беларусь 1.

Дарэчы, камбайны патрэбны і для збору ягад. Вітамінная прадукцыя запатрабавана як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.

Яблыкі зрываюць рукамі, а далей справа тэхнікі. У садках агракамбіната "Ждановічы" прэм'ера: у гэтым сезоне абкатваюць новую самаходную платформу для збору пладоў. Побач працуюць шэсць чалавек. За дзень такая каманда збірае да 20 кантэйнераў, а гэта 5 тон яблыкаў.

Такія гатункі, як "кандзіль арлоўскі", "антонаўка" або "аўксіс" заўсёды запатрабаваны ў спажыўцоў. Цяперашні ўраджай нядрэнны, хоць на яго і паўплывалі травеньскія замаразкі і непагадзь.

Аляксандр Болдзісаў, начальнік цэха агракамбіната "Ждановічы": "Увесь час ішлі дажджы, былі нізкія тэмпературы, не лётала пчала, а яна ж асноўная крыніца апылення для нашых садоў. Нам, на шчасце, пашанцавала: у нас свой мабільны пчальнік, у якiм больш за 400 вулляў, і мы іх можам перавезці ў любое месца. Таму мы яшчэ заспелі добрае надвор'е. Не скажу, што максімальны ўраджай, але вышэй сярэдняга".

Па суседстве з яблыневым садам кіпіць яшчэ адна праца. У агракамбіната самая вялікая ў краіне - 47 гектараў - плантацыя чарнаплоднай рабіны, вядомай пад іншай назвай.

Зараз аптымальны час для такой культуры, як аронія. Дзякуючы спецыяльнаму камбайну штодня збор складае да 10 тон ягады. Тэхніка прыбірае аронію хутка, якасна і без страт. Каштоўная ягада ў асноўным пойдзе на экспарт.

А тым часам на сартаванне і захоўванне паступае не толькі ўраджай яблыкаў, але і груш. Цяпер, напрыклад, каціруецца такі гатунак, як "кудзеснiца". І калі яблычны збор пры тэмпературы захоўвання 2-4 градуса зможа праляжаць да вясны, то грушы скончацца ўжо да новага года. На іх павышаны попыт.

Ігар Грытчанка, начальнік цэха агракамбіната "Ждановічы": "Пазнейшыя грушы, як, напрыклад "кудзеснiца", ставяцца на захоўванне, вентылююцца, спачатку 10 градусаў, потым тэмпература зніжаецца. Мы абслугоўвае школы, дзіцячыя сады, бальніцы, яны заключаюць з намі дагаворы. Гэта Мiнскі раён і Мiнск. Таксама ў нас ёсць гандлёвая сетка, куды мы гэта адпускаем".

Агракамбінат сёлета ўзмоцніць свае пазіцыі і дзякуючы глыбокай перапрацоўцы прадукцыі сваіх садоў. Тут будуць разліваць яблычны сок прамога адціскання ў вялікія ўпакоўкі.

Чытаць 3313 разоў Апошняя змена 10.09.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}