АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.09.2020

Рэканструкцыю першай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск завершаць у 2027 годзе

Рэканструкцыю першай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск завершаць у 2027 годзе. Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" генеральны дырэктар аэрапорта Вячаслаў Харанека, паведамляе БЕЛТА.

"Распрацавана канцэпцыя развіцця Нацыянальнага аэрапорта на бліжэйшыя пяць гадоў. Яна прадугледжвае прадаўжэнне мадэрнізацыі аэравакзальнага комплексу: павелічэнне багажнага аддзялення, рэканструкцыю першай узлётна-пасадачнай паласы. Ёсць інвестар, які фінансуе будаўніцтва гасцініцы на прывакзальнай тэрыторыі, яго павінны пачаць ужо ў наступным годзе", - сказаў Вячаслаў Харанека.

Першая ўзлётна-пасадачная паласа цяпер выведзена з эксплуатацыі. Праект яе пераўтварэння падзелены на тры этапы: узвядзенне новага перона, мадэрнізацыя паласы і рулёжных дарожак, рэканструкцыя старога перона. Паводле слоў Вячаслава Харанекі, усё гэта плануюць завяршыць у 2027 годзе. Праектныя работы ўвайшлі ў завяршальную стадыю: ужо ў гэтым месяцы дакументы прадставяць на разгляд Дзяржбудэкспертызе і экалагічнай экспертызе. Праект каштуе каля $130 млн. Работы па будаўніцтве новага перона, гэта значыць пляцоўкі, дзе стаяць паветраныя судны, пачнуцца ўжо ў наступным годзе.

"Прынята пастанова, што з вакзала ў Нацыянальны аэрапорт будзе пракладзена чыгуначная ветка, якая пройдзе праз "Вялікі камень". На скораснай электрычцы сюды можна будзе дабрацца за 35 хвілін. Для пракладкі пуцей будзе ліквідавана плоскасная стаянка каля будынка аэравакзала, але аўтамабілісты могуць не хвалявацца: у планах - будаўніцтва пяціпавярховых паркінгаў. Зменіцца і прывакзальная плошча. Нацыянальны аэрапорт - гэта амаль сапраўдны горад са сваімі службамі, аддзеламі, магазінамі, цырульняй, поштай, аптэкай, кафэ", - адзначыў гендырэктар.

Чытаць 3216 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}