АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.09.2020

Масавая вакцынацыя супраць грыпу стартавала ў Беларусі

У Беларусі сёння стартавала масавая вакцынацыя супраць грыпу, паведаміла журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

"У гэтым годзе вакцынацыя пачынаецца крыху раней. Звычайна мы пачынаем з 1 кастрычніка. Гэта абумоўлена цыркуляцыяй у бягучым годзе каранавіруснай інфекцыі. Для таго каб забяспечыць больш лёгкае праходжанне вірусных інфекцый, мы і вырашылі пачаць вакцынацыю крыху раней. У тым ліку гэта звязана і з прагнозамі надвор'я. Лепш цяпер зрабіць, пакуль няма даволі халоднага надвор'я, і для таго каб паспеў выпрацавацца імунітэт да масавага ўздыму захваральнасці на ВРВІ", - расказала Іна Карабан.

Для вакцынацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў закуплена вакцына расійскай вытворчасці "Грыпол Плюс". "Мы ёй карыстаемся на працягу многіх гадоў. Яна зарэкамендавала сябе як дастаткова эфектыўная вакцына. Яна добра пераносіцца дарослымі і дзецьмі. Для аказання платных паслуг будуць закуплены вакцыны "Ваксігрып Тэтра", "Ультрыкс Вакцына", "Інфлювак". Усе вакцыны пры паступленні ў краіну праходзяць кантроль бяспекі і якасці", - адзначыла начальнік аддзела.

Іна Карабан падкрэсліла, што ў мінулым годзе вакцынацыя дала магчымасць прадухіліць больш за 140 тыс. выпадкаў захворванняў грыпам, у тым ліку каля 17 тыс. - ва ўскладненай форме. "Эфектыўнасць вакцынацыі даволі высокая, і людзі павінны разумець, што гэты сезон у нас асаблівы. Таму мы заклікаем усіх вакцынавацца. Мой прыклад: я ўжо больш за 10 гадоў вакцынуюся кожны год і лабараторна пацверджанага грыпу ў мяне не было. Калі і былі прыкметы ВРВІ, то яны ў даволі лёгкай форме і хутка праходзілі", - дадала яна.

Як і ў мінулыя гады, плануецца вакцынаваць не менш як 40 працэнтаў насельніцтва Беларусі. "Асаблівая ўвага - асобам старэйшым за 65 гадоў, якія маюць хранічную паталогію, для таго каб яны ў гэтым годзе не адмаўляліся ад вакцынацыі. Паколькі наслаенне захворвання грыпам і каранавірусам можа вельмі негатыўна паўплываць на стан іх здароўя", - дадала начальнік аддзела.

Чытаць 3568 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}