АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.09.2020

На Бярэзіншчыне стартуе новы гуманітарны праект для моладзі

Бярэзінскі раён наведала менеджар праекта “Yes” рэлігійнай місіі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архіепархіі Людміла Гур. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам раёна абмеркавалі рэалізацыю гуманітарнага міжнароднага праекта, пiша газета "Бярэзiнская панарама".

Галоўная задача праекта — падтрымаць моладзь, даць ёй шанц на развіццё ўласнай справы. Кожны жадаючы атрымае магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі бізнесмена. “Yes” будзе рэалізоўвацца “Карытас” на тэрыторыі ўсёй Беларусі.

Праект унікальны. У Крупскім і Бярэзінскім раёнах выканаўцы праекта: рэлігійная місія “Карытас”, Крупскі і Бярэзінскі райвыканкамы і партнёр ААТ “Белаграпрамбанк”. Тэрмін рэалізацыі — 27 месяцаў.

— Праект накіраваны на тое, каб дапамагчы нашай моладзі самавызначыцца і навучыцца самазанятасці ў галіне малога і сярэдняга бізнесу, — адзначыла Людміла Гур. — Ён аб’яднаў прадстаўнікоў духавенства, раённай улады і банка. Гэта — партнёрства ў самай яркай праяве гэтага паняцця, якое абавязкова дасць станоўчы вынік.

— Мы абралі менавіта гэтыя раёны, таму што тут, па статыстычных дадзеных, найбольш напружаная сітуацыя з працоўнымі месцамі, — дадала Л. Гур. — І для таго, каб дапамагчы маладым людзям вызначыцца са справай, прафесіяй, што будуць прыносіць задавальненне, мы і рэалізуем праект. Наша мэта – узяць маладога чалавека, які хоча адкрыць уласную справу, “за руку” і “правесці” яго ад моманту страхаў (а што калі не атрымаецца), распрацоўкі праекта на паперы (план дзеянняў) да моманту адкрыцця ўласнай справы (і нават пасля нейкі момант яшчэ кансультаваць, дапамагаць).

Згодна з праектам, як адзначыла Людміла Гур, на першапачатковым этапе будзе адабрана каля 350 маладых людзей з Крупскага і Бярэзінскага раёнаў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў (але калі вам нават больш за 40, але ў вас ёсць цікавы праект — далучайцеся). Гэта юнакі і дзяўчаты, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў прадпрымальніцтве, або ўжо маюць гатовы бізнес-план, але фінансава яго рэалізаваць не ў стане.

З удзельнікамі будуць працаваць 12 экспертаў у галіне юрыспрудэнцыі, маркетынгу, менеджменту, лагістыкі. Спікеры раскажуць будучым прадпрымальнікам, як пачаць уласную справу, зарэгістраваць ІП, працаваць з дакументамі, плаціць падаткі.

— Пакуль мы фарміруем групу, — расказвае Людміла Гур. – Запісацца могуць усе.

Як будуць праходзіць заняткі? У групах па 15 чалавек. З імі пачнуць працаваць эксперты. Удзельнікам праекта прапануем зручны час для заняткаў: гэта можа быць вячэрні час, выхадныя дні.

Па выніках курсаў і семінараў у другі этап праекта пройдуць толькі 150 найбольш актыўных і перспектыўных маладых людзей. Ім прапануюць распрацаваць бізнес-планы, вызначыўшы суму, неабходную для іх рэалізацыі. Найбольш значныя праекты будуць прафінансаваны.

— Ступень фінансавання праектаў будзе залежыць, вядома ж, ад іх якасці. Гэта не павінны быць нейкія завоблачныя мары, а практыка-арыентаваны план, які прынясе карысць раёну, — гаварыла Людміла Гур. — Асаблівая ўвага будзе надавацца праектам, што накіраваны на сельскую мясцовасць.

— Мы вельмі рады, што пляцоўкай для рэалізацыі такога значнага, маштабнага праекта выбраны і наш Бярэзінскі раён, — зазначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка. — Калі ў вас ёсць ідэя для развіцця ўласнай справы, альбо нават калі стартап-ідэі пакуль няма, але хочацца паспрабаваць сябе ў якасці прадпрымальніка, запрашаем да ўдзелу ў нашым праекце. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама.

Чытаць 3310 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}