Філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы наведаў з рабочай паездкай прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка.
На базе філіяла прайшла нарада з удзелам кіраўніцтва вядучых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі, на якой разглядалася пытанне стварэння ў Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў новай ліцейнай вытворчасці.
На філіяле прэм’ер-міністр наведаў ліцейны ўчастак вытворчасці, азнаёміўся з лінейкай выпускаемых рухавікоў, дызель-генератарных установак і кампрэсарных станцый, заслухаў кіраўніцтва Мінскага маторнага завода па пытаннях фінансава-гаспадарчай дзейнасці холдынгу.
Нагадаем, што ў студзені бягучага года ў філіяле была адкрыта ўласная чыгуналіцейная вытворчасць, у будаўніцтва якой укладзена больш за 25 мільёнаў долараў уласных сродкаў Мінскага маторнага завода. Вытворчасць характарызуецца высокай дакладнасцю ліцця. Гэты праект уключаны ў дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016–2020 гады і з’яўляецца імпартазамяшчальным.