АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.11.2020

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў сёння ў Палацы Рэспублікі дзяржаўныя ўзнагароды амаль 40 прадстаўнікам розных сфер, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод - гэта выдатная магчымасць па заслугах адзначыць дасягненні людзей, якія заслугоўваюць таго, каб пра іх ведала ўся краіна, сардэчна падзякаваць за самаадданую працу, талент і прафесійнае майстэрства", - падкрэсліў Раман Галоўчанка. 

Ён адзначыў, што кожны з узнагароджваемых дасягнуў значных, а часам і выдатных вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці, унёс вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё краіны. "Вашы дасягненні - гэта арыенцір для моладзі, годны прыклад таго, як трэба рэалізоўваць свае таленты і памкненні", - лічыць прэм'ер-міністр. 

Сярод удастоеных дзяржузнагарод прадстаўнікі розных прафесій. Многія з іх прадстаўляюць аграпрамысловы комплекс. "Бягучы год прадаўжае правяраць на трываласць многія галіны эканомікі, але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, аграпрамысловы комплекс краіны спрацаваў стабільна, - канстатаваў кіраўнік урада. - Зладжаная і самаадданая праца аграрыяў дала магчымасць сфарміраваць па шэрагу культур рэкордныя паказчыкі ў гэтым годзе". 

Раман Галоўчанка адзначыў работнікаў Беларускай чыгункі, якія, нягледзячы на цяжкасці, эканамічныя складанасці, звязаныя з пандэміяй, спрацавалі на максімуме сваіх магчымасцей. 

Дзяржузнагароды ўручаны прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі. "Ва ўсе часы роля культуры ў грамадстве бясцэнная. Беларускае мастацтва традыцыйна замацоўвае ідэалы прыгажосці, дабра, справядлівасці, адыгрывае значную ролю ў фарміраванні маральных і эстэтычных каштоўнасцей. Дзякуючы вам, людзям таленавітым, творчым, натхнёным, неабыякавым, нацыянальная культура атрымлівае новае вымярэнне", - сказаў кіраўнік урада. 

Прадстаўнікі навукі, адукацыі, сферы сацыяльнай абароны, будаўнічай галіны, грамадскіх аб'яднанняў, супрацоўнікі падатковых органаў таксама адзначаны дзяржузнагародамі. 

"У гэтым годзе споўнілася 30 гадоў з дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Можна з упэўненасцю сказаць, што менавіта вы (хто атрымаў сёння дзяржузнагароды. - Заўвага БЕЛТА) заклалі працоўныя і культурныя традыцыі нашай маладой дзяржавы", - падагульніў Раман Галоўчанка.

Чытаць 2847 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}