АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

01.12.2020

Міжнародны сімфанічны форум-конкурс кампазітараў краін СНД завяршыўся ў Маладзечне

VI Міжнародны сімфанічны форум-конкурс кампазітараў краін СНД імя М. К. Агінскага завяршыўся ў Маладзечне. Упершыню за гісторыю свайго існавання ён прайшоў у анлайн-фармаце, аб’яднаўшы вакол сябе больш за 40 аўтараў-пачаткоўцаў і «аўтараў у рэзідэнцыі», музыказнаўцаў, а таксама вольных слухачоў з майстрамі сучаснай кампазіцыі.

1 77777.jpg

Анлайн-уключэнні, круглыя сталы, прэзентацыі і творчыя сустрэчы маладых аўтараў са сталымі кампазітарамі і музычнымі крытыкамі, адукацыйныя лекцыйныя цыклы, майстар-класы і практыкумы для маладых кампазітараў, выканаўцаў і музыказнаўцаў праходзілі на працягу дзесяці апошніх дзён лістапада. Акрамя таго, удзельнікі форуму шчыравалі над стварэннем новых сімфанічных партытур, працуючы ў працэсе напісання сваіх сачыненняў непасрэдна з аркестрам Маладзечанскага музычнага каледжа і яго нязменным кіраўніком Рыгорам Сарокам.

Са слоў дырыжора, за час пяці папярэдніх форумаў музычны калектыў прапрацаваў 65 новых арыгінальных партытур, лепшыя з якіх ужо гучалі пад час канцэртаў. Работа вельмі складаная, карпатлівая, далікатная. І тым не менш, нягледзячы на пандэмію, яна будзе прадаўжацца, як таго патрабуе праект, што ўжо паспеў аб’яднаць музыкантаў усяго свету.

— Адметнасцю мерапрыемства стаў ахоп геаграфіі яго ўдзельнікаў: адбыліся тэлемасты з Польшчай, Чэхіяй, Малдовай, Беларуссю, Арменіяй, рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, сувязь з Уральскай, Пецярбургскай кампазітарскімі школамі, Далёкім Усходам, — зазначае ідэйны натхняльнік кампазітарскага форуму, кіраўнік Міжнароднай гільдыі маладых музыкантаў «МіжнародМалАд» Расійскага музычнага саюза Яраслаў Судзілоўскі. — Хочацца падзякаваць усім удзельнікам, а таксама выдатнаму майстрату форуму за ўнікальныя лекцыі і творчыя зносіны, пад час якіх маладыя людзі мелі магчымасць не толькі пазнаваць адно аднаго, але і абменьвацца вопытам, спрабаваць штосьці новае, вучыцца.

У мінулым годзе пераможцам конкурсу маладых кампазітараў стаў студэнт Маскоўскай кансерваторыі Віктар Зіноўеў, Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам якога ўжо прагучаў у выкананні сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа. Сёлета лаўрэатам прызнаны аўтар твора «Титан и Меркурий» Кін Саўтард (Keane Southard) са Злучаных Штатаў Амерыкі. Работа будзе працягвацца.

Чытаць 2812 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}