АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

09.12.2020

Урад Беларусі разлічвае на павелічэнне фінансавання з боку ЕАБР

Урад Беларусі разлічвае на павелічэнне фінансавання з боку Еўразійскага банка развіцця. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў на сустрэчы са старшынёй праўлення ЕАБР Мікалаем Падгузавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Для нас ЕАБР цяпер вельмі важны інстытут з улікам таго, што прапрацоўваюцца чарговыя санкцыйныя спісы, з улікам таго, што ёсць праблемы з фандаваннем знешняга фінансавання, асабліва заходніх банкаў. Мы, вядома, вельмі разлічваем на вашу дапамогу", - сказаў Мікалай Снапкоў. 

Ён падзякаваў ЕАБР за агучаную раней інфармацыю аб гатоўнасці банка замясціць крэдытныя лініі, інфраструктурныя і транспартныя праекты, у якіх не будуць удзельнічаць Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. 

"Нават з улікам таго, што ў нас партфель значны ўжо, мы будзем, вядома, вельмі разлічваць і ўдзячны за дапамогу і падтрымку ў гэтай сітуацыі", - дадаў першы віцэ-прэм'ер. 

Ён лічыць, што ва ўмовах крызісу трэба развіваць інфраструктуру. "Гэта найважнейшы элемент, які стварае зачын на будучыню з пункту гледжання развіцця чалавечага капіталу і імпульсы ў эканамічным развіцці", - адзначыў ён. Мікалай Снапкоў таксама даў высокую ацэнку аналітыцы і макраэканамічным прагнозам банка, назваўшы іх неафіляванымі і вельмі прафесіянальнымі. 

Мікалай Падгузаў падкрэсліў, што ЕАБР з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, якая "па-за нейкімі палітычнымі канструкцыямі". "Таму наша задача - развіццё эканомік, інтэграцыйных працэсаў на прасторы ЕАЭС. Сапраўды, на працягу апошніх, напэўна, паўтара года ў нас даволі сур'ёзна вырас партфель у Беларусі. Цяпер ён складае каля $1 млрд", - сказаў Мікалай Падгузаў. Банк працуе з буйнейшымі прадпрыемствамі краіны, сярод якіх БЕЛАЗ, "Беларуськалій", БМЗ. 

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года для садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Чытаць 2710 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}