АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

24.12.2020

Няхай святло Каляднай зоркі прынясе мір, згоду і надзею - Лукашэнка павіншаваў хрысціян

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

"Гэтыя цудоўныя зімовыя дні заўсёды азораны чаканнем цуду. Па добрай шматвяковай традыцыі вернікі пераасэнсоўваюць сваё жыццё, вучацца дараваць, дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, адкрываюць сэрцы для сапраўднай любові, мудрасці і міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хрысціянскія каштоўнасці ў Беларусі даўно сталі духоўным стрыжнем, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, стварае атмасферу ўзаемнага даверу, падтрымкі, талерантнасці, павагі і гасціннасці, якой славіцца краіна. 

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай і сёння святло Каляднай зоркі прынясе мір, згоду і надзею", - адзначыў беларускі лідар. 

 

Віншаванне Прэзідэнта з Нараджэннем Хрыстовым

 

 

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць

Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

 

Дарагія суайчыннікі!

 

Сардэчна віншую вас са святам Нараджэння Хрыстовага. 

Гэтыя цудоўныя зімовыя дні заўсёды азораны чаканнем цуду. Па добрай шматвяковай традыцыі вернікі пераасэнсоўваюць сваё жыццё, вучацца дараваць, дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, адкрываюць сэрцы для сапраўднай любові, мудрасці і міласэрнасці. 

Хрысціянскія каштоўнасці ў нашай краіне даўно сталі духоўным стрыжнем, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, стварае атмасферу ўзаемнага даверу, падтрымкі, талерантнасці, павагі і гасціннасці, якой славіцца Беларусь. 

Няхай і сёння святло Каляднай зоркі прынясе мір, згоду і надзею. 

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.

 

Аляксандр Лукашэнка.

Чытаць 2832 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}