АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

18.01.2021

Лукашэнка абмеркаваў з міністрам абароны задуму беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамаўляліся нядаўна з вамі аб тым, што вы разам з Расійскай Федэрацыяй дапрацуеце задуму і дэталі будучага беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021". Для мяне гэта сімвалічна, таму што яшчэ маладым афіцэрам мне давялося прымаць удзел у адным з такіх вучэнняў савецкіх узброеных сіл у Віцебскай вобласці па адпрацоўцы новых метадаў вядзення вйны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што, азнаёміўшыся з задумай будучых вучэнняў, ён убачыў, наколькі рушылі наперад узброеныя сілы. "Тым не менш я прасіў бы вас далажыць, ці ўзгоднены з Расійскай Федэрацыяй нюансы правядзення гэтага вучэння, якая задума. Мы з Прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэта вучэнне", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У 2020 годзе завершаны чарговы пяцігадовы перыяд будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў міністра абароны дасягнутымі вынікамі. "Перш за ўсё мы дамаўляліся аб прывядзенні нашай арміі да пэўнага ўзроўню. Па-другое, мы павінны былі значна ўдасканаліць базу: ваенныя гарадкі, гарнізоны і гэтак далей. І па-трэцяе, узбраенне", - адзначыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў цэлым праінфармаваны аб рабоце па кожным з напрамкаў, таму яго ў першую чаргу цікавяць перспектывы развіцця Узброеных Сіл. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму кадравых рашэнняў.

Чытаць 2671 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}