АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

26.01.2021

З 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў

З 1 лютага 2021 года павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей - Br540,48, на дзіця-інваліда - Br608,04.

Тэмп росту сум названых выплат: 110,5 працэнта - у параўнанні з пераразлікам з 1 жніўня 2020 года і 116,6 працэнта - у параўнанні з пераразлікам з 1 лютага 2020-га.

У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы два разы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Памер гэтай дапамогі на першае дзіця складае 35 працэнтаў ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у краіне за квартал; на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў; на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў.

Для вылічэння дапамогі з 1 лютага прыменены памер сярэднямесячнай зарплаты за IV квартал 2020 года - Br1351,2.

Чытаць 2662 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}