На «Беларуськаліі» актыўна ідзе адгрузка першай у гэтым годзе партыі хлорыстага грануляванага калію ў Аўстралію. Пра гэта распавялі ў телеграм-канале прадпрыемства.
У змену адгружаецца да двух тысяч тон прадукту.
Хлорысты грануляваны калій, вырабляны на соф 2 РУ, адказвае высокім патрабаванням біялагічнай бяспекі. Гэта неаднакроць знаходзіла сваё пацьверджаньне праходжаннем міжнародных аўдытаў, апошні з якіх паспяхова пройдзены ў лістападзе 2020 года.
У бліжэйшы час у Аўстралію плануецца паставіць 15 000 тон хлорыстага грануляванага калію. У снежні 2020 го каля 100 000 тон гэтага віду угнаенняў адгрузілі ў Аўстралію і Новую Зеландыю.