Валанцёры атрада БТЧК «Добрае сэрца» сярэдняй школы № 2 горада Смалявічы ў рамках штогадовай акцыі «тэстуе любоў!» правялі гульню «Вернасць», прымеркаваную да Дня ўсіх закаханых і накіраваную на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі.
Падчас гульні валанцёры дзяліліся думкамі аб валанцёрства, аб прыхільнасці да ідэй гуманізму і дзейнасці БТЧК, казалі пра здаровы лад жыцця. Таксама старшыня раённай арганізацыі Графутко Галіна Мікалаеўна выказала падзяку ўсім прысутным за адданасць валанцёрства і Чырвонаму Крыжу.
Акрамя гэтага, ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя сесіі, асноўная мэта якіх - папулярызацыя адказных паводзінаў сярод моладзі, прыцягненне ўвагі моладзі да праблемы распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, распаўсюджванне дакладнай інфармацыі аб шляхах перадачы і спосабах абароны ад ВІЧ; павышэнне дасведчанасці аб асноватворных прынцыпах і дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.