Каля 25 млн дрэў плануюць высадзіць вясной у лясгасах Мінскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Андрэй Шавялёў.
"Штогод стараемся засаджваць пустуючыя месцы, а таксама тэрыторыі, якія падвергліся высечцы. У гэты раз для пасадкі і сяўбы адведзена крыху менш плошчаў, чым у мінулым годзе, таму што негатыўных прыродных фактараў, якія маглі значна пашкодзіць масівы, практычна не назіралася, - распавёў Андрэй Шавялёў. - Для пасадкі і сяўбы дрэў у Мінскай вобласці адведзена каля 5 тыс. га, дзе ў вясновы перыяд плануем высадзіць каля 25 млн насаджэнняў. Гэта па большай частцы елка і сасна".
Больш актыўна за ўсё лесааднаўлення плануюць правесці ў Лагойскім, Любанскім і Барысаўскім доследным лясгасах.