Старшыня Мінаблвыканкама наведаў прадпрыемствы: ААТ «Барысаўжылбуд», ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» і ААТ "БАТЭ "- кіруючая кампанія холдынгу "Аўтакампаненты".
На першым прадпрыемстве Аляксандр Турчын агледзеў вытворчыя цэхі, азнаёміўся з бягучай фінансава-эканамічнай сітуацыяй «Барысаўжылбуда», ацаніў узровень арганізацыі працы завода.
Варта сказаць, што гэта адно з будаўнічых прадпрыемстваў Барысаўскага раёна. Больш за 30 гадоў яго майстры ўзводзяць жыллё для маладых, шматдзетных і маючых патрэбу сем'яў па ўсёй Мінскай вобласці, у тым ліку ў Барысаве, Уздзе, Беразіно, Жодзіна, Лагойску, Маладзечне, Смалявічах.
Таксама прадпрыемства займаецца вытворчасцю панэляў для будаўніцтва. За шмат гадоў працы «Барысаўжылбуд» рэалізавала больш за сотню якасных праектаў. На ўсе выкананыя віды дзейнасці, прадпрыемства мае неабходныя ліцэнзіі, у тым ліку на праектаванне і будаўніцтва I і II узроўняў адказнасці.
Старшыня Мінаблвыканкама таксама агледзеў зборачны цэх № 3 Барысаўскага завода "Аўтагідраўзмацняльнік".
Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці рулявых механізмаў, гідраўзмацняльнікаў, цыліндраў і іншых кампанентах аўтамабільных шасі для рознай тэхнікі, пачынаючы ад легкавых аўтамабіляў і заканчваючы велікагрузаў.