На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. № 429-З "аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
Абмежаваць на тэрыторыі Смалявіцкага раёна продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў, з 00.00 да 24.00: 29 мая 2021 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі.