«Мае прафесійныя адкрыцці» - пад такой назвай На мінулым тыдні на базе новага дзіцячага садка «Буслік» адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі раёна ў рамках работы "Школы маладога спецыяліста".
У рабоце Школы прынялі ўдзел загадчык раённым вучэбна-метадычным кабінетам Дар'я Дубаневіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Гольмакова, завуч Ўсяжскай сярэдняй школы Наталля Ермаковіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «СШ №2 г. Смалявічы» і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Графутко, загадчык дзіцячым садам «Буслік» Вольга Пекар і маладыя настаўнікі.
Сустрэча насіла характар абмену вопытам. Перад маладымі спецыялістамі выступіў Галіна Графутко, яна распавяла аб сваім прафесійным станаўленні, аб тым, як будуе сваю працу з сучаснымі школьнікамі, а таксама аб вопыце работы валанцёрскіх атрадаў.
Сваім вопытам дзяліліся і маладыя педагогі, адзначыўшы, што шчаслівыя ў абранай прафесіі. Настаўнік матэматыкі СШ №1 ім. В. Ф. Купрэвіча Вераніка Дарашэвіч і настаўнік пачатковых класаў Прылепскага КПК Дзмітрый Трошчанка распавялі калегам аб выбары прафесіі, вучобе і, вядома, працы.
Святлана Гольмакова нагадала моладзі аб іх правах і гарантыях, аб ільготах, прадугледжаных для маладых спецыялістаў, і надбаўках да заработнай платы.
У завяршэнне сустрэчы педагогі атрымалі з рук Дар'і Дубаневіч дыпломы выпускніка Школы маладога педагога, а затым адправіліся на экскурсію па новай установе дашкольнай адукацыі, якую для іх правяла загадчык дзіцячага садка Вольга пекар.
Марына Міхайлоўская.
Фота аўтара.
Крынiца: Край Смалявiцкi