АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

01.09.2021

Дзень ведаў праходзіць у Беларусі

Фота з архіва

Дзень ведаў праходзіць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сістэма адукацыі да пачатку навучальнага года гатова. У краіне будуць дзейнічаць 2940 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Да 1 верасня ўводзяцца 7 новых школ на 6095 месцаў (па адной школе ў Баранавічах, Гомелі, Бабруйску, Стоўбцах, Калодзішчах і дзве ў Мінску). Школы аснашчаны неабходным абсталяваннем, метадычнымі рэкамендацыямі, падручнікамі.

Заняткі пачнуць амаль 1 млн 85 тыс. навучэнцаў, з іх 118 тыс. першакласнікаў.

Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, будзе на тэму "У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны", прысвечаную Году народнага адзінства. Педагогі падрыхтавалі для навучэнцаў маршруты экскурсій і віртуальных падарожжаў, арганізавалі выстаўкі, часовыя экспазіцыі, прысвечаныя тэматыцы першага ўрока.

У 2021 годзе запланавана выдаць 41 новы вучэбны дапаможнік, з іх 14 новых для 11-х класаў. Дарэчы, 11-ы клас поўнасцю завяршае пераход на новую праграму навучання. І ў гэтым годзе 11-класнікі будуць займацца па абноўленай праграме і абноўленых падручніках.

У гэтым навучальным годзе будуць працаваць 50 ВНУ (42 дзяржаўныя і 8 прыватных), 193 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 176 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Прымуць дзяцей 2936 устаноў дашкольнай адукацыі, у якіх будуць атрымліваць дашкольную і спецыяльную адукацыю больш за 425 тыс. выхаванцаў, а таксама 237 устаноў спецыяльнай адукацыі, у якіх будуць 14 863 навучэнцы.

Таксама ў гэтым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 12 устаноў дашкольнай адукацыі на 2229 месцаў.

У сістэму адукацыі прыйдуць амаль 6 тыс. маладых спецыялістаў.

На рамонтныя работы ва ўстановах адукацыі ў 2021-2022 навучальным годзе плануецца накіраваць Br140 млн.

Крынiца: БелТА

Чытаць 2509 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}