АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

12.10.2021

ЛЕСАВОДЫ ШКОЛЬНАГА ЛЯСНІЦТВА ДАЛУЧЫЛІСЯ ДА АКЦЫІ

Лесаводы школьнага лясніцтва далучыліся да акцыі

Прыйшла залатая восень. Разам з яе прыгажосцю прыйшлі і новыя клопаты па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля дамоў, школьнага двара і леса.

У ДУА “Драчкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” працуе “Школьнае лясніцтва”, якое плённа супрацоўнічае з Драчкаўскім лясніцтвам. Дзеці любяць прыроду і таму актыўна ўступаюць у члены “Школьнага лясніцтва”, удзельнічаюць у мерапрыемствах, акцыях, якія спрыяюць выхаванню і беражлівасці да роднай зямлі, да яе прыроды.

9 кастрычніка адбылася акцыя “Чысты лес”. Юныя лесаводы з радасцю прынялі ўдзел у гэтай акцыі, бо лес – гэта наша багацце. Атрад навучэнцаў разам з кіраўніком школьнага лясніцтва Ларысай Тверыцінавай наведалі пастаянны лясны пітомнік Смалявіцкага лясхоза, каб дапамагчы прыбраць ад смяцця лес і тэрыторыю адпачынку. Супрацоўнікі пітомніка былі ўдзячны школьнікам за дапамогу, а дзеці задаволены тым, што, дзякуючы і іх намаганням, наваколле, дзе мы жывём, стала чысцей.

Акцыя працягваецца. Наперадзе яшчэ шмат цікавых і важных спраў.

Крынiца: Край Смалявiцкi

Чытаць 2305 разоў Апошняя змена 12.10.2021
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}