Адным з патэнцыйна небяспечных часовых прамежкаў, калі здзяйсняецца найбольшая колькасць аўтааварый з удзелам непаўналетніх, з'яўляецца перыяд канікул. Прычына: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць кантролю за іх вольным часам з боку дарослых.
З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас восеньскіх школьных канікул, з 27 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Смалявіцкага раёна праводзіць прафілактычную акцыю "Бяспечныя канікулы".
Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, арганізацыях і на бацькоўскіх сходах. У гутарках выступоўцы растлумачаць як дзецям, так і дарослым правілы бяспечных паводзін у транспарце, на дарозе, дваровых тэрыторыях, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанню святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Таксама інспектары і нагадаюць правілы пераходу праезнай часткі на пешаходных пераходах і недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым гаджэтаў і слухавак.
Даведачна, за 9 месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна адбылося 1 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якога 1-атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці.
Асноўнымі памылкамі пацярпелых непаўналетніх у выніку ДТЗ з'явіліся: пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу, а таксама знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.
Так як у канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, а статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх кажа пра тое, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры — пад асаблівым кантролем вартавы дарог будуць вадзіцелі, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.
За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 6 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу дарослых і нагадвае пра тое, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей да іх паўналецця! Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да гранічнай увазе, дысцыпліне і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху.
АДАІ Смалявіцкага РАУС
Крынiца: Край Смалявiцкi