Урачыстая цырымонія адкрыцця з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына прайшла на 110 км аўтадарогі Р23.
- З 2014 года мы прыступілі да рэалізацыі праекта па рэканструкцыі дарогі Р23 Мінск - Мікашэвічы. Агульная працягласць яе 195 км. У 2014-18 гадах ажыццявілі яе рэканструкцыю да Слуцка. Далей было прынятае рашэнне працягнуць рэканструкцыю гэтай дарогі да Салігорска. Сёння мы ўводзім у эксплуатацыю 15 км участку Р23 ад Слуцка да Салігорска. У планах - працягнуць рэканструкцыю трасы па параметрах 1-й катэгорыі да Старобіна. Сёння рыхтуецца праект. Да канца года ён будзе гатовы, вызначымся з коштам. Да 2023 года павінны будзем завяршыць яшчэ адзін участак гэтай дарогі, - распавёў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.
- Вельмі шмат жыхароў Старобіна працуюць у Салігорску. І, безумоўна, гэты ўчастак будзе запатрабаваны і на бліжэйшую перспектыву.
Гэты ўчастак абышоўся ў 78 млн рублёў. Работы працягваліся крыху больш за год. Працы пачалі 29 чэрвеня 2020 года.
- У 2021 годзе па мясцовых дарогах у рэспубліцы мы адрамантавалі каля 1300 дарог. Плюс сёння мы яшчэ ўводзім участак дарогі да Смалявіч. У агульнай складанасці ў эксплуатацыю будуць уведзены яшчэ больш за 30 км дарог рэспубліканскіх. Плюс яшчэ каля 700 км да канца года будуць праведзены бягучыя і капітальныя рамонты, - распавёў міністр транспарту. - Планы да 2025 года - рэканструяваць 485 км дарог. Гэта асноўныя нашыя кірункі да Барысава, М8 ад Воршы да Віцебску, гэта абыход Магілёва, Віцебску і Міру. Таксама будуць праведзена рэканструкцыя ўчастка трасы М10 і Р99.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адзначыў, што ў нашай краіне стала добрай традыцыяй да 7 лістапада - да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі - уводзіць у строй новыя транспартныя, прамысловыя, сацыяльныя аб'екты, праводзіць іх рамонт і рэканструкцыю. Гэты год не стаў выключэннем. Гэта сведчыць аб тым, што краіна жыве, развіваецца, выконваюцца планы па стварэнню камфортных умоў, інфраструктуры для бізнесу і грамадзян.
- Сёння мы знаходзімся на вельмі важным аб'екце ў першую чаргу для Мінскай вобласці, - падкрэсліў Раман Галоўчанка. - Гэта яшчэ адзін з прыкладаў той значнай працы, якая праводзіцца па рэканструкцыі асноўных магістральных дарог, якія злучаюць Менск з абласнымі цэнтрамі. У паўднёвай частцы цэнтральнага рэгіёна, дзе засяроджана вялікая колькасць прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць стратэгічнае значэнне для развіцця краіны, дабрабыту нашых грамадзян, адчыняем новы ўчастак дарогі. Ён стварае камфортныя і бяспечныя ўмовы для руху ў напрамку такіх буйных прамысловых вузлоў, як Салігорск і Мікашэвічы.
Гаворачы аб планах, Раман Галоўчанка дадаў, што рэканструкцыя дарогі Р23 у напрамку Старобіна будзе працягвацца. Сёння пры фінансавым садзейнічанні "Беларуськалія" пачаты ўжо праектныя работы па гэтаму ўчастку.
- Я думаю, усе разумеюць, што для любой краіны дарогі - гэта крывяносныя артэрыі, якія злучаюць розныя пункты на карце нашай рэспублікі, - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі. - Яны аптымізуюць тэмпы развіцця яе рэгіёнаў, ствараюць умовы для камфортнага жыцця грамадзян. Я перакананы, што ўчастак магістралі, які адкрываецца сёння напярэдадні 7 лістапада, стане чарговым добрым этапам у пабудове моцнай і квітнеючай дзяржавы — нашай радзімы Рэспублікі Беларусь.
Дадаткова
Аўтамабільная дарога дарогі Р23 Мінск - Мікашэвічы - рэспубліканскага значэння і ўваходзіць у склад сеткі міжнародных дарог СНД. Участак ад 74 да 126 км размешчаны на тэрыторыі Мінскай вобласці, а менавіта ў Слуцкім і Салігорскім раёнах.
Апошнія капітальныя рамонты тут праводзіліся ў 1978—1988 гадах.
Крынiца: Мінскі аблвыканкам