АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

08.11.2021

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 4,6 млрд кВт.гадз электраэнергіі

Фота з архіва

Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму ў лістападзе 2020 года выпрацаваў 4,6 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у эфіры "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Агульны аб'ём вытворчасці электрычнай энергіі склаў 4,6 млрд кВт.гадз. Гэта дало магчымасць замясціць каля 1,3 млрд куб.м прыроднага газу. Штодзённа на атамнай электрастанцыі вырабляецца 28 млн кВт.гадз электраэнергіі - гэта прыкладна 25 працэнтаў ад агульнага аб'ёму вытворчасці электрычнай энергіі ў краіне, - расказаў Віктар Каранкевіч. - З улікам уводу ў эксплуатацыю другога энергаблока, або станцыі ў цэлым, агульны аб'ём вытворчасці электрычнай энергіі складзе каля 18,5 млрд кВт.гадз у год з тэрмінам эксплуатацыі 60 гадоў з магчымасцю яго прадаўжэння да 100 гадоў з улікам існуючай практыкі прадаўжэння работы рэактарных установак".

Міністр нагадаў, што другі энергаблок будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў 2022 годзе. "Да канца гэтага года плануецца перайсці да этапу так званага фізічнага пуску - гэта загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара на другім энергаблоку", - адзначыў ён.

Віктар Каранкевіч дадаў, што на сённяшні дзень у свеце функцыянуе 445 блокаў атамных электрастанцый. "51 блок знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва. Ёсць прагнозы МАГАТЭ, што доля вытворчасці электрычнай энергіі на атамных электрастанцыях можа павялічыцца да 2050 года ў 2 разы і дасягнуць узроўню 12 працэнтаў пры цяперашніх 6 працэнтах", - удакладніў міністр.

Крынiца: БелТА

Чытаць 2141 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}