АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.11.2021

Удзельнікі беларускай экспазіцыі на выстаўках у Дубаі падпісалі 11 экспартных пагадненняў

Фота з архіва

Кампаніі - удзельніцы беларускай экспазіцыі на выстаўках прадуктаў харчавання Yummex Middle East і Specialty Food Festival, праведзеных у Дубаі, падпісалі шэраг экспартных пагадненняў і кантрактаў у ходзе спадарожнай дзелавой праграмы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У рамках беларускай экспазіцыі прадукцыю прадставілі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белдзяржхарчпрам": СААТ "Камунарка", ААТ "Чырвоны харчавік", кандытарскія фабрыкі "Слодыч" і "Спартак", а таксама ААТ "Мінскі маргарынавы завод". На беларускім стэндзе таксама была прадстаўлена кампанія "Бабуліна крынка".

Беларуская дэлегацыя правяла перагаворы ў Міністэрстве змянення клімату і навакольнага асяроддзя Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве ў рамках праекта "Даліна харчовых тэхналогій", а таксама наведала гандлёвую арганізацыю IQ Fulfillment і абмеркавала перспектывы прысутнасці прадукцыі беларускіх кампаній у інтэлектуальных лагістычных цэнтрах для далейшых паставак у краіны Персідскага заліва.

"На пляцоўцы павільёна Беларусі ў рамках Сусветнай выстаўкі ЭКСПА-2020 таксама адбылася прэзентацыя канцэрна "Белдзяржхарчпрам" для прадстаўнікоў міжнароднага бізнесу. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 20 гандлёвых кампаній і бізнес-саюзаў з ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Расіі, Арменіі, Таджыкістана і іншых краін", - паведамілі ў выставачнай кампаніі. Мерапрыемства наведаў генеральны сакратар Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат ААЭ Хумейд Мухамед Бен Салем, пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок і ганаровы консул Беларусі ў Дубаі Яўген Лазараў.

Крынiца: БелТА

Чытаць 2099 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}