АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

30.03.2020

Працуем для вашай бяспекі!

Тэмпература паветра з кожным днём расце. Аднак прыход вясны не падстава аслабляць увагу да захавання правілаў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях, так і на прысядзібных участках. У мінулыя выхадныя дні работнікі Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд у рамках пажаранебяспечнага перыяду.

Асаблівая ўвага падчас прафілактычнага мерапрыемства была накіравана на захаванне правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальвання смецця. Спецыялісты МНС строга сачылі за тым, каб навядзенне парадку прайшло бяспечна:

- Самыя галоўныя правілы, - распавёў начальнік Смалявіцкага РАНС Мікалай Навумік, - каб участак спальвання смецця быў абгароджаны - гэта не дазволіць распаўсюдзіцца агню за межы вогнішча. Не забывайце пра першасныя сродкі пажаратушэння: пастаўце побач рыдлёўку, вядро з вадой або вогнетушыцель. Разводзьце вогнішча толькі ў зацішнае надвор'е і ніколі не пакідайце яго без нагляду.

У выпадку невыканання грамадзянамі гэтых правілаў, работнікамі МНС прымаліся меры адміністрацыйнага стрымання, бо такія загаранні, як правіла, адбываюцца менавіта па віне чалавека і могуць не толькі нашкодзіць навакольнаму асяроддзю, але і панесці за сабой не адно падвор'е.

Чытаць 4781 разоў Апошняя змена 30.03.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}