25 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Час стаць прыкметным!".
Мэта мерапрыемства - прапаганда выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамi коннага транспарту.
Як паведаміла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова , - за 8 месяцаў 2020 года на дарогах нашага раёна зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 2 чалавекі загінула і 3 атрымалі траўмы.
Амаль палова з гэтых аварый адбыліся па віне саміх грамадзян: пешых удзельнікаў руху і аматараў велатранспарту. Нярэдкія выпадкі здзяйснення ДТЗ з удзелам пешаходаў у цёмны час сутак.
Увечары на дарозе трэба быць асабліва асцярожным. Асляпленне святлом сустрэчнага транспарту, цёмная вопратка пешахода перашкодзіць кіроўцу своечасова заўважыць яго. Трэба загадзя паклапаціцца аб пазначэнні сваёй прысутнасці на праезнай часткі з дапамогай святловяртальных элементаў (СВЭ), якія можна набыць у крамах, АЗС, кіёсках і іншых гандлёвых аб'ектах горада Смалявічы.
ДАІ нагадвае, што святлоадбівальны элемент робіць пешахода на цёмнай дарозе прыкметным у святле фар на адлегласці да 400 метраў.
А гэта дае кіроўцу дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху.
У Беларусі, як у большасці еўрапейскіх краін, ЗША, Прыбалтыцы ўведзена абавязковае нашэнне святлоадбівальнікаў для пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак. Штраф за дадзенае правапарушэнне складае ад 1 да 3 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне!
Каб прадухіліць небяспеку, трэба проста набраць нумар 102 (званок бясплатны, кругласутачна), і паведаміць інфармацыю аб фактах знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення на дарозе кіроўцаў, пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, паводзіны якіх небяспечны і патрабуюць прыняцця неадкладных мер па іх выдаленні з праезнай часткі, а таксама аб іншых фактах, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху. Можа гэтым, вы ўратуеце каму-небудзь жыццё, зберажэце ад бяды.
Будзьце ўважлівыя і ўзаемна ветлівыя на дарогах!