АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

18.02.2019

Новыя правілы арганізацыі кірмашоў зацверджаны ў Беларусі

Палажэнне аб парадку арганізацыі і ўзгаднення правядзення кірмашоў на тэрыторыі Беларусі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 15 лютага 2019 года нумар 101, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Для ўзгаднення правядзення кірмашу арганізатар не пазней за 30 дзён да яго пачатку прадстаўляе ва ўпаўнаважаны орган адпаведную заяву. У ёй пазначаюцца звесткі пра арганізатара і кірмаш (яго тэматыка, што плануецца прадаваць, месца і перыяд правядзення, рэжым работы, мяркуемая колькасць удзельнікаў кірмашу).

Узгадняюць кірмашы гарадскія (уключаючы Мінскі гарадскі), раённыя выканаўчыя камітэты па месцы іх правядзення (тэрмін працэдуры - 15 дзён з даты падачы дакументаў).

На тэрыторыі кірмашу забараняецца знаходжанне легкавых і грузавых аўто, не прызначаных для абслугоўвання або арганізацыі гэтага мерапрыемства. Выключэнне - спецыялізаваныя кірмашы па продажы аўтамабіляў, будаўнічых і буйнагабарытных тавараў, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі, рыбы.

Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на кірмашы, узгодненыя да ўступлення ў сілу дакумента, незалежна ад запланаванага часу іх правядзення. Такія кірмашы праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, дзеючым да ўступлення ў сілу пастановы нумар 101.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Чытаць 9093 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}