АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.02.2019

Беларускі і расійскі саюзы журналістаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Беларускі саюз журналістаў і Саюз журналістаў Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Мерапрыемства прайшло ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак і старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў.

"Гэта важны дзень для саюзаў журналістаў Беларусі і Расіі. Гэта вялікае комплекснае пагадненне, якое адкрывае новыя перспектывы для супрацоўніцтва. У нас наперадзе шмат цікавых сумесных праектаў. Мы таксама будзем аказваць адзін аднаму дапамогу ў рабоце на міжнароднай арэне", - сказаў Уладзімір Салаўёў.

Як падкрэсліў Анатоль Лемяшонак, пагадненне надасць новы штуршок супрацоўніцтву саюзаў журналістаў дзвюх краін. "Мы сябруем ужо шмат гадоў, узаемадзейнічаем, праводзім сумесныя мерапрыемствы, бываем адзін у аднаго на з'ездах. Падпісанне пагаднення выведзе гэта ўзаемадзеянне на новы ўзровень. Абодва бакі разумеюць, што ў сённяшнім свеце неабходна часцей звяраць свае арыенціры і працаваць у адным ключы. У прыватнасці, ёсць дамоўленасць, што расійскія журналісты ў час наведвання Беларусі пры кожным зручным выпадку будуць праводзіць майстар-класы для маладых беларускіх журналістаў. Мы таксама будзем актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах, праводзімых Саюзам журналістаў Расіі", - адзначыў ён.

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі дадаў, што падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж саюзамі журналістаў - важная падзея для беларуска-расійскіх адносін. "Яно фіксуе той высокі ўзровень узаемадзеяння, узаемаразумення і супрацоўніцтва, які на сённяшні дзень існуе паміж супольнасцямі беларускіх і расійскіх журналістаў. Сапраўдную каштоўнасць пагаднення, безумоўна, прадвызначыць эфектыўнасць яго рэалізацыі на практыцы, я вельмі разлічваю, што яна будзе высокай", - сказаў ён.

БЕЛТА

Чытаць 8945 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}