АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.12.2019

Даведка аб меркаванні грамадзян аб змяненні межаў Драчкоўскага сельсавета Смалявіцкага раёна

 

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года грамадзяне ў сферы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання маюць права выказваць меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання і ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам.

Смалявіцкі раённы Савет дэпутатаў і Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт у перыяд з 2 лістапада па 2 снежня 2019 года праводзілі грамадскае абмеркаванне змены межаў Драчкоўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Гэтая інфармацыя была размешчаная на сайце Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і ў газеце "Край смалявіцкі" № 85 ад 2 лістапада 2019 года.

Указаная неабходнасць змены межаў Драчкоўскага сельсавета Смалявіцкага раёна выклікана неабходнасцю змены межаў Смалявіцкага раёна прадугледжанага Генеральным планам г. Мінска.

У названы вышэй перыяд часу прапаноў ад грамадзян па пытанні змены межаў Драчкоўскага сельсавета ў Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт і Смалявіцкі раённы Савет дэпутатаў не паступала.

Улічваючы гэта, прапанова аб змене межаў Драчкоўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці карэкціроўкі не патрабуе.

Дадзеная даведка накіроўваецца ў галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання Мінскага аблвыканкама для разгляду і падрыхтоўкі праекта рашэння Мінскага абласнога Савета дэпутатаў аб змяненні межаў Драчкоўскага сельсавета Смалявіцкага раёна.

Чытаць 2199 разоў Апошняя змена 03.12.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}