АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

13.12.2019

"Выбіраем будучыню без шкодных звычак»

У мэтах арганізацыі і правядзення ва ўстановах культуры дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў непаўналетніх, злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і здзейсненых непаўналетнімі ў стане алкагольнага ап'янення 12 снежня 12.00 у Смалявіцкім раённым цэнтры рамёстваў сумесна з Арджанікідзаўскай бібліятэкай і ДУА "СШ №3" прайшоў Дзень інфармацыі "Выбіраем будучыню без шкодных звычак".

Падчас якога намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай працы Брынявец Дзяніс Іванавіч распавёў навучэнцам старэйшых класаў пра ўплыў наркатычных сродкаў на арганізм падлеткаў, розных відах курыльных сумесяў, а таксама папярэдзіў якія небяспекі падпільноўваюць чалавека, які звязаў сваё жыццё з наркотыкамі.

Таксама выступоўца нагадаў аб крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Удзельнікі мерапрыемства задавалі пытанні, якія цікавяць іх па зададзенай тэматыцы. Пасля прайшла віктарына "Асцярожна! Шкодныя звычкі", падчас якой падлеткі адказвалі на пытанні па прафілактыцы наркаманіі, аб здаровым ладзе жыцця, а таксама была аформлена кніжная выстава, на якой была прадстаўлена літаратура антынаркатычнай накіраванасці, якая раскрывае згубны ўплыў наркатычных сродкаў, курыльных сумесяў на арганізм падлеткаў. Вынікам мерапрыемства стала хроніка па прафілактыцы наркаманіі "Пра шкоду Спайсу" і прагляд мастацкага фільма пра цяжкіх падлеткаў.

Чытаць 2225 разоў Апошняя змена 13.12.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Pomogut.by Бестурботнасць спрыяе злачынствам »
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}