АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.01.2020

Моцныя аргументы супраць «слабога» градуса

Многія лічаць слабаалкагольныя напоі бясшкоднымі. Тонікі, энергетычныя напоі і слабаалкагольныя кактэйлі агульнадаступныя і іх можа набыць у краме нават непаўнагадовы.

Цалкам безалкагольных сем'яў у нас няшмат. Многія бацькі практыкуюць культурнае застолле, у якім удзельнічаюць і дзеці. Праз гэты рытуал праходзяць усе, але для некаторых ён становіцца традыцыяй, хоць часцей выпадкі ранняга алкагалізму сустракаюцца ў няшчасных сем'ях. Дзеці п'юць таму, што п'юць дарослыя. Пераймальны рэфлекс у дзяцей моцна развіты. З аднагодкамі на падлеткавых «тусоўках» дзеці прайграваюць той застольны рытуал, які назіраюць у сям'і.

Вядомы выпадкі, калі за вельмі кароткі перыяд сістэматычнага ўжывання алкаголю ў дзіцяці фармуецца залежнасць. Каб атрымаць атручэнне, маленькаму чалавеку дастаткова выпіць трохі моцнага піва ці джын-тоніка. Часам, калі своечасова не аказаць медыцынскую дапамогу, магчымы і смяротны зыход. Усё залежыць ад дозы выпітага, вагі чалавека і стану яго здароўя.

Галоўныя правілы для бацькоў:

  • ніколі не прапануйце выпіць дзецям за святочным сталом і не дазваляйце гэта рабіць навакольным, старайцеся не даваць дзіцяці нават цукеркі з алкаголем;
  • не пакідайце без нагляду маленькіх дзяцей за сталом, застаўленым алкагольнымі напоямі;
  • памятаеце, што вы з'яўляецеся прыкладам ва ўсім для сваіх дзяцей.
Чытаць 2114 разоў Апошняя змена 16.01.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}