АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

17.03.2020

Поліяміэліт і яго прафілактыка (памятка для насельніцтва)

Поліяміэліт - гэта інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з'яўляюцца вірусы трох тыпаў. Крыніцай інфекцыі з'яўляецца чалавек - хворы ці носьбіт вірусу. Шлях перадачы традыцыйны для кішачнай інфекцыі - праз забруджаныя вірусам рукі, прадметы ўжытку, ежу, ваду, у першыя дні захворвання пры цесным кантакце магчымы і паветрана-кропельным шлях перадачы інфекцыі.

Інкубацыйны перыяд, то ёсць час з моманту інфіцыравання да з'яўлення першых сімптомаў, пры вострым поліяміэліце вагаецца ад 4 да 30 дзён. Найбольш часта гэты перыяд доўжыцца ад 6 да 21 дня. Поліяміэлітам хварэюць дзеці і дарослыя, але часцей дзеці ва ўзросце да 5 гадоў.

Найбольш часта рэгіструецца паралітычная форма захворвання пры якой развіваюцца паралічы, галоўным чынам цягліц канечнасцяў. У перахварэлых фармуецца інваліднасць з-за стойкіх млявых паралічаў, атрафіі цягліц, дэфармацыі канечнасцяў.

Надзейную абарону супраць поліяміэліту гарантуюць толькі прышчэпкі супраць гэтай інфекцыі, якія праводзяцца дзіцячаму насельніцтву ў рамках Нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак бясплатна ў лячэбных установах па месцы жыхарства.

Пры здзяйсненні любых турыстычных паездак неабходна выконваць агульныя меры прафілактыкі інфекцыйных захворванняў:

  • ужываць толькі тую ежу, у якасці якой вы ўпэўнены;
  • ужываць для піцця толькі гарантавана бяспечную ваду і напоі (пітная вада і напоі ў фабрычнай упакоўцы, кіпячоная вада);
  • не ўжывайце лёд, прыгатаваны з сырой марской вады;
  • мяса, рыба, морапрадукты павінны абавязкова падвяргацца тэрмічнай апрацоўцы;
  • пажадана не карыстацца паслугамі мясцовых прадпрыемстваў грамадскага харчавання і не спрабаваць незнаёмыя прадукты, не купляць ежу на рынках і латках, не спрабаваць пачастункі, прыгатаваныя мясцовымі жыхарамі;
  • у выпадку неабходнасці набываць прадукты ў фабрычнай упакоўцы ў спецыялізаваных крамах;
  • гародніну і садавіну мыць бяспечнай вадой і абліваць кіпенем;
  • перад ежай варта заўсёды старанна мыць рукі з мылам;
  • пры купанні ў вадаёмах і басейнах не дапускаць траплення вады ў рот.

Калі вы захварэлі неабходна неадкладна звярнуцца за медыцынскай дапамогай.

Чытаць 2057 разоў Апошняя змена 17.03.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Афіша Памятка па прафілактыцы інфекцыі COVID-19 »
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}