У рамках правядзення месячніка Чырвонага Крыжа валанцёры атрада "Добрае сэрца", які вось ужо шмат гадоў дзейнічае на базе сярэдняй школы № 2 горада Смалявічы, правялі інфармацыйную кампанію па папярэджанні распаўсюджвання ўспышкі COVID-19 сярод насельніцтва. Валанцёры атрада БТЧК на цэнтральнай плошчы горада раздавалі інфармацыйныя ўлёткі і памяткі з рэкамендацыямі на тэму абароны здароўя ад каранавіруса.
Удзельнікі акцыі імкнуліся прыцягнуць увагу да праблемы распаўсюджвання гэтай небяспечнай хваробы і нагадаць смалявічанам аб неабходнасці выконваць сацыяльную дыстанцыю, правілы гігіены рук, без неабходнасці не выходзіць з дому і г. д.