Правілы дарожнага руху трэба ведаць і выконваць з дзяцінства - у гэтым упэўнены кожны. І супрацоўнікі АДАІ Смалявіцкага РАУС вядуць немалую работу ў гэтым напрамку.
Так, інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова ў рамках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў "Беражыце дзяцей" правяла акцыю з выхаванцамі сярэдняй групы ДУА "Яслі-сад №3 г.Смалявічы".
У гульнявой форме інспектар расказала дзецям аб тым, як правільна пераходзіць вуліцу, што абазначаюць тыя ці іншыя сігналы святлафора і дарожныя знакі.
— Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную работу сярод дзяцей на пастаяннай аснове. А дзякуючы такім гульнявым мерапрыемствам рабяты ўжо з малога ўзросту замацоўваюць навыкі бяспекі, - падкрэсліла Ірына Стральцова.
У завяршэнні мерапрыемства інспектар уручыла кожнаму маляўнічыя ўлёткі з асноўнымі правіламі бяспекі на дарогах.