Віншую вас з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян. Для Беларусі такой вяхой з'яўляецца дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая дата па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці.
Гэты дзень нагадвае ўсім нам аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду і незалежнасць Радзімы. Традыцыйна мы зноў гаворым словы падзякі ветэранам. Іх подзвіг стаў яркім прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў, у руках якіх – лёс нашай краіны. 3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.