22 ліпеня 2020 года з 15:00 да 16:00 асабісты прыём грамадзян правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Апраніч Таццяна Валянцінаўна.
Мерапрыемства пройдзе ў будынку дзяржаўнай установы адукацыі "Смалявіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй" па адрасе: г. Смалявічы, вул. Сацыялістычная, 29, каб. №22.
Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе ажыццяўляцца па тэлефоне 8 01776 25891.