Супрацоўнікі ДАІ будуць арыентаваны на нясенне службы ва ўзмоцненым рэжыме. Пад асаблівы кантроль будуць узятыя месцы масавага адпачынку, забаўляльныя ўстановы, аб'екты гандлю, якія працуюць у кругласутачным рэжыме.
"У папярэджанне ДТЗ вялікая роля відавочцаў таго, што адбываецца. Нярэдка побач з нецвярозым чалавекам, які спрабуе сесці за руль, знаходзяцца яго сябры ці блізкія, якім пад сілу адгаварыць "гарачую галаву" ад паездкі ці схаваць ключы ад транспартнага сродку. Любы грамадзянін, бачачы п'янага за рулём, можа паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102. У вашых сілах спыніць бяду".
Усяго за мінулы перыяд 2020 года па віне нецвярозых кіроўцаў на тэрыторыі Смалявіцкага раёна зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 3 чалавекі загінулі, 9 атрымалі раненні.