У рамках рэйдавых мерапрыемстваў работнікі Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі сельскагаспадарчыя арганізацыі: ААТ "Шыпяны-АСК", СВК "Першамайскі", РСУП "Пятровічы", ААТ "Смалявіцкі райаграсэрвіс" і ААТ "Смалявічы-дэйрыз".
Асаблівую ўвагу ратавальнікі надалі гатоўнасці ўборачнай тэхнікі, а таксама яе аснашчанасці першаснымі сродкамі пажаратушэння. Не засталося ўбаку і пытанне аб праверцы блока засцерагальнікаў камбайнаў - у некаторых з іх сустракаюцца нестандартныя топкія ўстаўкі "Жучкі".
У ходзе рэйду работнікі МНС наведалі і месца ўборкі, дзе адзначылі, што не ўсюды ёсць водападаючая тэхніка, а гэта з'яўляецца абавязковым да выканання патрабаваннем. Таксама прадстаўнікі Смалявіцкага РАНС праверылі веды работнікаў па дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і ўменне карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.