АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

24.12.2020

Прадстаўнікі Мінскай вобласці атрымаюць медалі "За працоўныя заслугі" і Падзякі Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падпісаў новы ўзнагародны ўказ. Усяго дзяржаўных узнагарод удастоены 43 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці - за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, вялікі асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, значныя дасягненні ў дарожным будаўніцтве, заслугі ў развіцці сферы адукацыі, культуры і мастацтва. 

У ліку ўзнагароджаных апынуліся і прадстаўнікі Мінскай вобласці. Так, медаль "За працоўныя заслугі" прысвоена намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандру Кручанову і Івану Маркевічу, начальніку галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Наталлі Баярскай, старшыні Барысаўскага райвыканкама Генадзю Денгалеву, намесніку старшыні Любанскага райвыканкама Тамары Дамашэвіч, першаму намесніку старшыні Жодзінскага гарвыканкама Наталлі Сушко, старшыні Менскага райвыканкама Уладзіміру Юргевічу.

У гэты ж дзень кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта. Мінскую вобласць на гэты раз прадставіў старшыня агракамбіната «Сноў» Мікалай Радаман. Ён ўдастоены Падзякі за шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці і актыўную грамадскую дзейнасць.

Указ ад 22 снежня не адзіны ў гэтым месяцы дакумент аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод. Яшчэ адзін указ "Аб узнагароджанні» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 снежня. Тады дзяржузнагарод былі ўдастоены 78 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці з усёй краіны.

У адпаведнасці з дакументам, начальнік аддзела статыстыкі Дзяржынскага раёна галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці Алена Шмарова ўзнагароджана медалём "За працоўныя заслугі", а машыністу горных выемочных машын «Беларуськалія» Віктару Кляйну прысвоена ганаровае званне заслужанага шахцёра Беларусі.

 
Чытаць 2810 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}